Праект «Народныя казкі для дзетак» —
ініцыятыва ЮНІСЕФ у Беларусі.
Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.
Усё гэта ёсць у казках.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.
Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Мы з задавальненнем працавалі над гэтым праектам, каб перадаць яго Вам — і мы спадзяемся, што прыгожыя і самабытныя беларускія казкі, якія Вы будзеце чытаць і слухаць разам з Вашымі дзецьмі, правы, якія Вы вывучыце разам з імі, і абавязкі, пра якія Вы пагаворыце, стануць яшчэ адным мастком узаемаразумення паміж двума такімі рознымі і цудоўнымі сусветамі — дзіцячым і дарослым.
Калі ў Вас ёсць сям’я — беражыце яе.
Калі няма, мы спадзяемся, што яна абавязкова будзе!
Юрый Аксамітны,
Прадстаўнік Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ)
у Рэспубліцы Беларусь
Спадарства, чакаем вашых водгукаў ды прапановаў!
Ці лiстуйце на unicef@tut.by
Мы шчыра дзякуем Бранiславу Екiчу!
Малаверагодна, што без яго ўдзелу гэты праект быў бы магчымы.
Спецыяльна для праеку і сваей дачкі Валерыі Браніслаў Екіч напісаў казку «Валерыя і Капуста».
Спецыяльна для праекту
мы сабралі 20 беларускіх
народных казак
— Дзеда, раскажы казку!
— Адчапіцеся, забыўся я казкі!
— Дзеда, ну раскажы!
— От, добра, слухайце...
З самага дзяцінства ўсе хочуць, каб з імі пагаварылі і распавялі штосьці цікавае. Але сённяшні імклівы час дыктуе новыя ўмовы. Кажуць, сёння бацькі гавораць са сваімі дзецьмі толькі 15 хвілін за дзень.
Беларуская казачная спадчына – бяздоннае багацце простай і прыгожай мудрасці. І вельмі важна зразумець, што гэтае багацце не толькі ў тым, каб даць дзецям кніжку з казкамі і загадаць чытаць, а ў тым, каб Вы самі распавялі Вашаму дзіцяці пра гонар і здраду, моц і бязлітаснасць, мужнасць і цуды. І тады Вашыя дзеці будуць паважаць не толькі Вас, але і сваю зямлю, сваю краіну. А можа, стануць больш падрыхтаванымі да жыцця. Таму што ў гэтых казках ёсць падманы і шчырасць, мэтанакіраванасць і гультайства, багацце і беднасць, мудрасць і глупства.
Амаль 20 год я збіраў фальклор па ўсёй Беларусі. Песні, легенды, прымаўкі, паданні і казкі. І я не мог не распавесці іх для Вас. Але надзвычай важна, каб Вы іх не толькі паслухалі, а навучыліся расказваць. І неабавязкова так, як я. Паспрабуйце па-свойму. І тады адчуеце, што ёсць сапраўды цудоўнае, духоўнае багацце.
Шчыры дзякуй за дапамогу ў стварэнні гэтага праекту маім сябрам: Уладзіміру Баранаву, Вячаславу Гулевічу, Паўлу Юрцэвічу (студыя “Осмас”) і ўсім, хто спрычыніўся і дапамагаў у гэтай добрай справе.
Казкі любяць не толькі дзеці – гэта я зразумеў, калі аднойчы расказаць казку нанач мяне папрасіла дзяўчына, якой даўно мінула васемнаццаць. Прызнаюся шчыра, што толькі поўная канцэнтрацыя дапамагла мне дастаць з далёкіх паліцаў памяці томік беларускіх казак і выканаць жаданне. Будзьце падрыхтаванымі!
Дарэчы, нашыя тэкставыя версіі казак крыху адрозніваюцца ад аўдыётрэкаў Алега Хаменкі: мы паспрабавалі наблізіць тэкст да літаратурных нормаў і дадалі таксама тлумачэнні найбольш цяжкіх для хуткага разумення дыялектных ці старых словаў.
Калі вы заўважылі памылку – абавязкова пішыце нам
на зваротную сувязь.
Багдан Арлоў
Алегу Хаменку за рупліва і беражліва сабраныя беларускія казкі
Браніславу Екічу былому Прадстаўніку Дзіцячага Фонду (ЮНІСЕФ), які палюбіў і падтрымаў гэты праект у самым пачатку
Г.А. Барташэвічу
і К.П. Кабашнікаву
за працу па захаванні беларускага фальклору
«Новая музыкальная
компания»
за бязвыплатна і з радасцю перададзеныя гукавыя версіі казак
Парталу TUT.BY,
радыё TUT.BY
ды «Комсомольской
правде»
за сяброўскую падтрымку і гатоўнасць дапамагчы
Аўтар ідэі
і творчы прадусар:
Алег Хаменка
Аўтар ідэі
і творчы кiраўнік:
Юля Ляшкевіч
Каардынатар
па сувязях
з грамадскасцю
Дзіцячага Фонду ААН
(ЮНІСЕФ):
Юлiя Навiчонак
Каардынатар праграмы
«Здароўе і развіццё дзяцей
ранняга ўзросту»
Дзіцячага Фонду ААН
(ЮНІСЕФ)
Наталля Александровіч
Мастак: Юлiя Рудзiцкая
Дызайнер: Юлія Галавіна
Рэдактар: Багдан Арлоў
Карэктар: Кацярына Шобік
Псіхолаг: Сяргей Папоў
Інтэрактыўнае
агенства:
Eat Information