UNICEF

Праект «Народныя казкі для дзетак» —
ініцыятыва ЮНІСЕФ у Беларусі.

Мал-Малышок

ыў дзед з бабай, і не было ў
іх дзяцей. Ну і дзеду саснілася,
што пайшоў ён у лес, назбіраў
яек птушыных і вывеў дзяцей
сабе. Расказаў ён сон бабе,
а баба так яму сказала:
— Ну што ж, ідзі, дзед, у лес,
назбірай яек птушыных,
пакладзем у рэшата, я сяду
і дзяцей выведу. Яны будуць
пішчаць, нам будзе весялей,
а мы будзем думаць, што гэта
нашы дзеці.