UNICEF

Праект «Народныя казкі для дзетак» —
ініцыятыва ЮНІСЕФ у Беларусі.

Падчарыца і чорт

ыла-была сабе адна мачаха.
Была ў яе свая дачка
і падчарыца. Сваю дачку яна
дужа любіла, а падчарыцу
біла-пабівала, на цяжкую
работу пасылала. Прачнулася
раз мачаха апоўначы ды піць
захацела. І давай падчарку
біць-будзіць.