Сястра-бязручка
ылі-былі дзед і баба. І былі ў іх
сын і дачка. Памерла матка,
памірае ўжо і бацька, а сын
пытае:
— Што, тата, нам рабіць?
А бацька:
— Ну што, мой сын, рабіць.
Жывіце дружна, добра, адзін
аднаго слухайце. Ты ёй
загадвай, каб яна цябе слухала,
так дружна і жывіце.
Ну пажылі яны колькі, тады
жаніцца брат захацеў.