UNICEF

Праект «Народныя казкі для дзетак» —
ініцыятыва ЮНІСЕФ у Беларусі.

Іван Іванавіч царэвіч

ачынаецца казка ад сіўца
ды бурца і ад вешчага кавурца.
Хто будзе казку слухаць, таму
будзе вялікая ўзнагарода.
Як жыў сабе цар у якімсці
гасударстве, у якімсці царстве,
і быў у яго сын – Іван Іванавіч
царэвіч. Цар яго не пускаў
нікуды гадоў да васемнаццаці,
каб не заглядаўся ні на што,
не балаваўся.